19 красавiка 2024, Пятніца, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Захад рухаецца ў правільным кірунку

31
Лукашэнка: Захад рухаецца ў правільным кірунку
ФОТА: GETTY IMAGES

Дыктатар пахваліў Захад за «крокі ў правільным кірунку» ў дачыненні да Беларусі.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з федэральным міністрам у пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Себасцьянам Курцам, паведамляе БелТА.

«Мы хацелі б, каб ваша краіна, ды і Захад агулам усё ж такі, лепей прыгледзеўшыся да Беларусі і зрабіўшы адпаведныя высновы, распачалі шэраг крокаў у правільным кірунку», - сказаў кіраўнік.

Аляксандр Лукашэнка ахарактарызаваў цяперашні ўзровень стасункаў з Захадам як лёгкае пацяпленне.

Дыктатар адзначыў, што ў пачатку свайго кіравання, аналізуючы ўзаемаадносіны Беларусі з заходнімі дзяржавамі, прыйшоў да высновы, што Захад размеркаваў рэспублікі былога Савецкага Саюза і замацаваў за імі сваіх адказных, і ў зону адказнасці Аўстрыі ўвайшла Беларусь. Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што Беларусь кантактавала з Аўстрыяй больш, чым з іншымі краінамі, Аўстрыя інвеставала ў Беларусь вельмі многа, прыўносячы самыя перадавыя тэхналогіі. «Я абсалютна не быў супраць таго, каб усталяваць самыя цесныя стасункі з Аўстрыяй, і вельмі вялікую цікавасць выяўляла ў супрацоўніцтве з Беларуссю Нямеччына. Я з гэтым пагадзіўся», - сказаў беларускі кіраўнік. У той жа час ён нагадаў, што пасля Захад наважыў трохі памяняць тактыку і стратэгію ў дачыненні да Беларусі. «Нам не заставалася іншага выйсця, як прыняць гэтую пазіцыю», - адзначыў ён.

«Я мяркую, што ваш візіт будзе значным, - сказаў Лукашэнка. - Ваш прыезд - гэта добры знак».

Гаворачы аб двухбаковых стасунках, кіраўнік выказаў задавальненне цяперашнім узроўнем супрацоўніцтва Беларусі і Аўстрыі. З ягоных слоў, за 2014 аўстрыйскі бок інвеставаў у эканоміку Беларусі больш за $500 млн. У той жа час ён заўважыў, што ў лепшыя гады гэтая лічба даходзіла і да $900 млн. «Я вельмі разлічваю, што пасля вашага візіту рушаць услед больш маштабныя крокі ў пашырэнні нашага супрацоўніцтва. Калі вас нешта насцярожвае ў дачыненні да Беларусі, у самой Беларусі, вы можаце мне шчыра пра гэта казаць», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках