25 красавiка 2024, Чацвер, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі падаражэў тэхагляд аўтамабіляў

20

Кошт тэхагляду ў Беларусі вырас 4 траўня.

Нагадаем, што на дыягнастычных станцыях УП "Белтэхагляд" кошт адзіны, на астатніх ДС расцэнкі могуць адрознівацца. Трэба сказаць, што апошнім разам кошт ТА змяняўся яшчэ ў верасні мінулага года.

Такім чынам, кошт ТА легкавушкі вырас на 30.000 руб, з 160.000 да 190.000 (з бензінавым рухавіком), таксама на 30.000 руб - з 165.000 да 195.000 - для аўто з рухавіком, які працуе на дызпаліве або газавым паліве, піша abw.by.

Да гэтай сумы трэба дадаць 54.000 рублёў за "паслугі ідэнтыфікацыі транспартных сродкаў, рэгістрацыі і афармлення дазволаў на допуск". Само сабой, прынесці квітанцыю аб выплаце дзяржаўнага падатку "на дарогі".

Кошт ТА ўсіх відаў ТС на дыягнастычных станцыях УП "Белтэхагляд" прыведзены ў табліцы.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках