28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«За ценой не постоим»: колькі каштуе парад 9 траўня?

20
«За ценой не постоим»: колькі каштуе парад 9 траўня?
ФОТА: KP.BY

Блогер Віктар Малішэўскі падлічыў кошт усіх менскіх мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Перамогі.

Звесткі, якія Віктар Малішэўскі апублікаваў у сваім блогу, ён знайшоў у публічных крыніцах.

Каштарыс выглядае такім чынам:

- Канцэрт майстроў мастацтваў «Наша перамога», прысвечаны 70-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне - 2 000 000 000 рублёў;

- Арганізацыя і правядзенне гала-канцэрту і цырымоніі адкрыцця XIII рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» - 47 000 000 рублёў;

- Арганізацыя і правядзенне супольнай выставы з фондаў музеяў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Беларусі і Расеі, прысвечанай 70-годдзю Вялікай Перамогі над нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі – 227 250 000 рублёў;

- Рэспубліканская грамадска-культурная акцыя «Мы беларусы - мірныя людзі» - 2 162 000 000 рублёў;

- Правядзенне кінаімпрэз (вечары), прысвечаных 70-й гадавіне вызвалення Беларусі, з паказамі фільмаў - 15 000 000 рублёў;

- Арганізацыя і правядзенне канцэрта майстроў мастацтваў «Кветкі Вялікай Перамогі», прысвечанага 70-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне – 2 035 516 800 рублёў;

- Юбілейны медаль «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў» у вакуумным апакаванні і пасведчанне да яго – 2 164 260 000 рублёў;

- Выраб і пастаўка нагруднага знака «Удзельнік параду» - 136 116 000 рублёў.

«Тут трэба ўлічваць, што нейкія мерапрыемствы расцягнутыя на месяцы, шмат якія гэтыя тэндэры - леташнія пры іншым курсе рубля да даляра, - заўважае блогер. - Разам прыкладна 17 500 000 000 рублёў ці амаль 1,5 мільёна рублёў на кожнага ўдзельніка баявых дзеянняў, хто застаўся ў жывых сёння».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках