18 красавiка 2024, Чацвер, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: Для менскіх архістратэгаў адзінай каштоўнасцю з'яўляецца валюта

2
Раман Якаўлеўскі: Для менскіх архістратэгаў адзінай каштоўнасцю з'яўляецца валюта

Лукашэнка ўпарта навязвае Захаду ўласныя прынцыпы супрацоўніцтва.

Бедная Еўропа, высвятляецца, рухалася ў няправільным кірунку, і Лукашэнка наважыў паставіць яе на шлях праўдзівы. На сустрэчы з федэральным міністрам у пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Себасціянам Курцам беларускі дыктатар прапанаваў Захаду зрабіць «шэраг крокаў у правільным кірунку» насустрач афіцыйнаму Менску.

Рэцэпты ад Лукашэнкі для нармалізацыі беларуска-еўрапейскіх стасункаў у інтэрв'ю «Беларускай праўдзе» аналізуе палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

- Цяперашні рух Еўропы ў кірунку да Лукашэнкі надае яму яшчэ больш упэўненасці ў правільнасці сваёй палітыкі ды і паводзін. Часам ствараецца ўражанне, што еўрачыноўнікі і многія палітыкі свядома паддаюцца гіпнозу, дакладней, самападману. Калі за апошнія 20 гадоў у еўрапейскіх сталіцах змянілася шмат кадраў ва ўладзе, то ў Менску ва ўладзе застаюцца ранейшыя. І яны мяркуюць, што не ім, а да іх трэба ісці насустрач без усялякіх там, на іх думку, міфічных еўрапейскіх каштоўнасцяў. Для менскіх архістратэгаў адзінай прызнанай каштоўнасцю з'яўляецца валюта. У гэтым духу і прапануецца Захаду крочыць у менскім кірунку.

- Пра якія памылкі Захаду ў дачыненні да Беларусі мог гаварыць Лукашэнка на сустрэчы з аўстрыйскім міністрам?

- Лукашэнка і ягоныя хаўруснікі адкрыта паказваюць у сваіх шматлікіх заявах, што Захад памыляецца, калі кажа пра прыярытэты каштоўнасцяў над інтарэсамі. Пры гэтым у якасці аргументаў падаюцца канстатацыі, што і пры сталінскім сацыялізме ніхто не касаваў таварна-грашовыя дачыненні. Можна і не аспрэчваць такое меркаванне. Але ёсць і іншыя пункты гледжання. На прыкладзе пуцінскай Расеі, якая паблытала гэтыя прыярытэты, усё больш відавочным становіцца набліжэнне катастрофы. І ахвярамі яе тады стануць не толькі расейцы.

- Лукашэнка прапанаваў Захаду зрабіць «шэраг крокаў у правільным кірунку» насустрач афіцыйнаму Менску. Гаворка ідзе пра стары прынцыпаў супрацоўніцтва «чыстая эканоміка без палітыкі»? Якую палітыку ў дачыненні да Менска Лукашэнка ўважае за правільную?

- Калі не перашкаджаюць жыць, не адмаўляючы і ў матэрыяльнай дапамозе. Пры гэтым зусім не абавязкова выконваць агульнапрынятыя нормы паводзін. У гэтым кантэксце, правілы інтэрната ў еўрапейскім доме.

- «Прыяцельскія» стасункі Менска з Венай ні для каго не сакрэт. Колькі разоў невыязны Лукашэнка «адпачываў» на горных схілах Аўстрыі! Як можна ахарактарызаваць беларуска-аўстрыйскія стасункі?

- Я б іх ахарактарызаваў адным словам - Райфайзен. Быў такі нямецкі грамадскі дзеяч, бургамістр і піянер кааператыўнага руху ў пазамінулым стагоддзі. Сёння гэтая банкаўская група шмат у чым уплывае, нават вызначае не толькі градус у двухбаковых дачыненнях Беларусі з Аўстрыяй, але і Еўропай.

- Лукашэнка зноў гаворыць пра «некаторае пацяпленне з Захадам» і ўпарта навязвае яму ўласныя прынцыпы супрацоўніцтва. Захад рэальна прымае ўмовы Менска, залічваючы на яго рахунак міратворчасць аб Украіне. Аднак на фоне хуткай прэзідэнцкай кампаніі беларуска-еўрапейская адліга ўспрымаецца не гэтулькі абнадзейліва, колькі пагрозліва. Беларусы добра памятаюць, з чаго пачалася расейска-ўкраінская вайна - са спробы Украіны падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ. Якія перспектывы і пагрозы нясе пацяпленне на фоне прэзідэнцкай кампаніі і вайны ва Украіне?

- Як па мне, лепей казаць усё ж не пра пацяпленне, а пра нармалізацыю стасункаў з Захадам. Некаторыя сімпатызанты Лукашэнкі любяць казаць пра ягоную міратворчасць ў вайне ва Украіне. Але ж Лукашэнка моцна звязаны ваенна-палітычным хаўрусам з агрэсарам, за якога на Захадзе ўважаюць Расею. Таму дэклараваны ім «нейтралітэт» нельга назваць міратворчасцю. Ды да таго ж без адпаведнага мандату ААН. А ў выпадку з'яўлення ва Украіне міратворцаў з такім мандатам, то сярод іх напэўна могуць быць вайскоўцы або паліцэйскія з краін-чальцоў NATO. Неяк цяжка сабе ўявіць, што побач з ім ,будуць тады і беларускія жаўнеры-міратворцы.

А што да згаданага пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, то яно для цяперашняй Беларусі відавочна не актуальнае. Нам бы кошты на шэнгенскія візы знізіць. Гэта тое, што закранае абсалютную большасць грамадзян Беларусі.

[20:24:35] Tacciana: А вось чыноўнікі паціху мараць займець бязвізавы рэжым праз дыпламатычныя пашпарты. Вось такую «роўнасць» грамадзян Беларусі прасоўвае беларускае МЗС і яго пазаштатныя лабісты ды мазгазнаўцы. Усё гэта адбываецца ў рэчышчы так званай нармалізацыі дачыненняў з «беднай Еўропай».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках