24 красавiка 2024, Серада, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяўчынка збегла з дому, каб знайсці вёску Шчасце

23
Дзяўчынка збегла з дому, каб знайсці вёску Шчасце

У мястэчку Бярозаўка Лідскага раёна Гарадзенскай вобласці два дні не маглі знайсці дзяўчынку 12-ці гадоў.

Яна наважыла пакінуць свой дом і пашукаць шчасця ў Віцебскай вобласці. Мама дзіцяці нічога не ведала пра планы дачкі і ўсчала трывогу толькі праз дзень пасля знікнення. Да пошукаў дзіцяці прылучыліся аператыўнікі. На пошукі сышоў яшчэ дзень, але ўсё скончылася шчасна, піша sb.by.

Оперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку Лідскага РАУС Дзяніс Урбановіч распавёў падрабязнасці:

- На хатняй старонцы выявілі перапіску дзяўчынкі ў адной з сацыяльных сетак, дзе падрабязна было апісана, як правільна ўцякаць з дому. Падарожніца вельмі дакладна выконвала інструкцыі: не тэлефанавала з мабільніка, узяла ў дарогу патрэбныя рэчы.

Школьніца купіла квіток да Ліды, адкуль ладзілася даехаць да Менска. Аднак у Лідзе білет дзіцяці не прадалі, і ёй давялося вярнуцца ў Бярозаўку. Там ёй зноў не выпала набыць квіток да сталіцы, але білет да Наваградка яна займець здалела. Аднак і там яе чакала няўдача: касіры далі дзяўчынцы білет туды, адкуль яна прыехала - у Бярозаўку. На станцыі роднага мястэчка яе чакалі аператыўнікі.

Практычна ўвесь аддзел быў узняты "на вушы" і збіўся з ног у пошуках шукальніцы шчасця. Цяпер дзяўчынка ў бяспецы.

Яна патлумачыла, што яе пакрыўдзілі ў школе, а бацькі не прынялі ейных тлумачэнняў і аблаялі. Тады яна наважыла проста знікнуць з іхняга жыцця. З перапіскі ў інтэрнэце яна даведалася, што дзесьці ў Віцебскай вобласці ёсць вёска Шчасце, дзе ўсе людзі жывуць у згодзе і ніхто нікога не крыўдзіць.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках