25 красавiка 2024, Чацвер, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Хадасевіч: «Менскае «Дынама»- гэта наогул Санта-Барбара»

2
Мікалай Хадасевіч: «Менскае «Дынама»- гэта наогул Санта-Барбара»
Мікалай Хадасевіч
ФОТА: CTV.BY

Беларускі журналіст Мікалай Хадасевіч падзяліўся меркаваннем аб звальненні Душана Угрына з пасады галоўнага трэнера менскага «Дынама».

Пра гэта паведамляе by.tribuna.com.

«Угрын увойдзе ў гісторыю. Ён прапрацаваў у камандзе ўсяго 132 дні і трапіў у лік 6 самых хутказвольненых трэнераў. Прычым вызначыўся асабліва. Пры ім адна перамога і тры гульні ў нічыю ў 7 матчах. «Дынама» набірала менш за ўсё балаў у сярэднім за матч - 0,86. Звальненне Угрына - самая відавочная пастанова сталічнага клуба. Трэба было нешта мяняць.

Новы галоўны трэнер - 42-гадовы серб Вук Рашовіч. Цікава, што менавіта ён запрасіў Угрына. А яшчэ цікавей, што першапачаткова сербскага спецыяліста і клікалі на пасаду галоўнага трэнера. Але потым усё перайгралі. «Дынама» - гэта наогул Санта-Барбара», - сказаў Хадасевіч ў праграме «Час футбола» на канале «Беларусь-5».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках