25 красавiка 2024, Чацвер, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італія замарозіла актывы Азарава-малодшага і Ратэнбэрга

4
Італія замарозіла актывы Азарава-малодшага і Ратэнбэрга
АРКАДЗЬ РАТЭНБЭРГ
ФОТА: КОММЕРСАНТ

У паплечніка Пуціна Аркадзя Ратэнбэрга арыштавана шэсць аб'ектаў уласнасці на Сардзініі, у Лацыё і Рыме.

Фінансавая паліцыя Італіі наклала арышт на рахункі і нерухомасць паплечніка Пуціна Аркадзя Ратэнбэрга, а таксама на ўласнасць сына экс-прэм'ера Украіны Аляксея Азарава, набытую ім праз падстаўную кампанію.

Пра гэта паведаміў у інтэрв'ю «Европейской правде» амбасадар Украіны ў Італіі Яўген Пералыгін.

Ён падкрэсліў неадназначнасць італьянскай палітыкі ў дачыненні да Украіны і РФ. Нягледзячы на відавочную прарасейскую настроенасць, «Італія стала адзінай у Еўропе краінай, якая наклала арышт і замарозіла актывы і нерухомасць сябра Пуціна Ратэнбэрга», - заявіў пасол.

Таксама, з яго слоў, яшчэ ўвосень 2014 былі арыштаваныя зямельныя ўчасткі і нерухомасць Аляксея Азарава, хоць гэты факт не атрымаў шырокай агалоскі.

«Іх (аб'екты нерухомасці) набыла цягам 2012-2013 гадоў італьянская кампанія Agosto 2012, якую звязваюць з аўстрыйскімі кампаніямі Аляксея Азарава», - расказаў пасол.

Пералыгін дадаў, што ў Ратэнбэрга «арыштавана 6 аб'ектаў уласнасці на Сардзініі, у Лацыё і Рыме». «Цяпер адвакаты Ратэнбэрга падалі на фінансавую гвардыю і міністэрства фінансаў Італіі да суда, прадаўжаецца дасудовы разгляд. Украіна ў гэтым судовым працэсе ўцягнутая як трэці бок», - распавёў ён.

Аб спробах сям'і Азарава абскардзіць у судах Італіі арышт сваёй уласнасці ўкраінскаму амбасадзе невядома, распавёў Яўген Пералыгін «Европейской правде».

Як вядома, уласнасць Аляксея Азарава знаходзіцца пад санкцыямі ЕЗ з сакавіка 2014 года - яго абвінавачваюць у крадзяжы дзяржаўных сродкаў і іх вывадзе за мяжу. Аркадзь Ратэнбэрг вясной 2014 таксама трапіў пад санкцыі за анэксію Крыма Расеяй. У ЕЗ мяркуюць, што Ратэнбэрг з'яўляецца адным з «кашалькоў» Уладзіміра Пуціна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках