29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Велер: Лукашэнка прайграе сумленныя выбары

27
Міхаіл Велер: Лукашэнка прайграе сумленныя выбары
МІХАІЛ ВЕЛЕР
ФОТА: HENDRIK OSULA

Вядомы расейскі пісьменнік Міхаіл Велер мяркуе, што беларускі дыктатар не зможа выйграць сумленныя выбары.

Пра гэта Міхаіл Велер заявіў 4 траўня ў праграме «Асаблівае меркаванне» на радыёстанцыі «Эхо Москвы», каментуючы ўзаемаадносіны Лукашэнкі і Захаду.

«Лукашэнка цяпер хоча адначасова сядзець не тое каб на двух крэслах... Ён хоча сядзець на крэсле, на пяньку і ў якім-небудзь фатэльчыку і ўсё гэта адным месцам, якім садзяцца. Я яго цалкам разумею. Ён хацеў бы мець добрыя стасункі з Захадам. Гэта вельмі цяжка, таму што Захад хоча дэмакратычных выбараў, тады яго далей не пераабяруць. А пераабяруць каго-небудзь іншага. З пункту гледжання дэмакратыі асабіста я гэта буду ўсяляк вітаць», - заявіў Міхаіл Велер.

Нагадаем, з 1996 года ні адны выбары ў Беларусі не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю. За фальсіфікацыю вынікаў выбараў з 2004 года кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына (пасля выбараў 2010 года - разам з амаль двума сотнямі беларускімі чыноўнікамі) з'яўляецца неўяздной у краіны Еўразвязу і ЗША.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках