19 красавiка 2024, Пятніца, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковыя экспэрты пералічылі падраздзяленні войска РФ на Данбасе

3
Вайсковыя экспэрты пералічылі падраздзяленні войска РФ на Данбасе
ФОТА: REUTERS

Спецыялісты групы «Інфармацыйны супраціў» удакладнілі звесткі аб дыслакацыі падраздзяленняў Узброеных сіл РФ на ўсходзе Украіны і ля яе межаў.

Паводле аператыўных звестак, на тэрыторыі акупаваных раёнаў Луганскай вобласці і ў памежных з Украінай раёнах РФ прадаўжаюць дзейнічаць падраздзяленні ўзброеных сіл РФ, паведамляе УНІАН.

На тэрыторыі Луганскай вобласці ідэнтыфікаваныя падраздзяленні:

- 7-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой (горнай) дывізіі (Наварасейск) Паўднёвай вайсковай акругі РФ;

- 15-й асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгады (Рошчынскі, Самарская вобласць) Цэнтральнай вайсковай акругі РФ;

- 21-й асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгады (Тоцкае, Арэнбургская вобласць) Цэнтральнай вайсковай акругі РФ;

- 28-й асобнай мотастралковай брыгады (Екацярынбург) Цэнтральнай вайсковай акругі РФ - у Стаханаве

У памежных раёнах Расеі (Мілерава, Растоўская вобласць):

- 21-й асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгады (Тоцкае, Арэнбургская вобласць) Цэнтральнай вайсковай акругі;

- 27-й асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгады (Масрэнтген, Масква) Заходняй вайсковай акругі;

- 28-й зенітна-ракетнай брыгады (Чабаркуль, Чэлябінская вобласць) Цэнтральнай вайсковай акругі (на ўзбраенні - ЗРК С-300В);

- 31-й гвардзейскай асобнай дэсантна-штурмавой брыгады (Ульянаўск) Цэнтральнай вайсковай акругі;

- 61-й зенітна-ракетнай брыгады (Бійск, Алтайскі край) Цэнтральнай вайсковай акругі (на ўзбраенні - ЗРК Бук-М1);

- 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі (Пскоў) Заходняй вайсковай акругі.

Акрамя таго, ІС зафіксавала ў памежных раёнах РФ падраздзяленні:

- 32-й МСБр ЦВА (в/ч 22316, месца дыслакацыі - Новасібірская вобласць, Шылаў); яны ж фіксаваліся летась прыкладна ў гэтым жа раёне з далейшай перакідкай у Матвеева-Курганскі раён;

- 29-га асобнага чыгуначнага рамонтнага батальёна ЦВА (в/ч 30623, Омская вобласць, Таўрычаскі р-н, ст. Страла);

- 37-й асобнай чыгуначнай брыгады ПВА (в/ч 51473, Валгаград)

Таксама паведамляецца, што ля пасёлка Калеснікоўка ў Кантэміраўскім раёне Варонежскай вобласці Расеі (ля мяжы з Украінай) сіламі падраздзяленняў МТА і інжынерных войскаў ВС РФ пачатае будаўніцтва базавага палявога лагера.

У раёне палігона Опук у Крыме назіраюцца супольныя вучэнні марской пяхоты ЧФ РФ і падраздзяленняў ВДВ з 7-й дэсантна-штурмавой дывізіі (падраздзяленне 108-га палка). У вучэннях бяруць удзел 2 вялікія дэсантныя караблі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках