16 красавiка 2024, aўторак, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Турцыі адмовіўся ехаць у Маскву 9 траўня

7
Прэзідэнт Турцыі адмовіўся ехаць у Маскву 9 траўня

Раджэп Таіп Эрдаган не прыедзе ў Маскву на ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 70-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У прэс-службе турэцкага дыппрадстаўніцтва расейскім інфармагенцтвам растлумачылі, што краіну на парадзе 9 траўня будзе прадстаўляць амбасадар у Маскве, паведамляе BBC.

Прычыны такой пастановы Раджэпа Таіпа Эрдагана, які не выключаў удзелу ва ўрачыстасцях, не ўдакладняюцца.

Пры гэтым нядаўна турэцкі прэзідэнт выступіў з рэзкай крытыкай пастановы свайго расейскага калегі Уладзіміра Пуціна наведаць Арменію і ўзяць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю масавых забойстваў армянаў у Асманскай імперыі.

Запрашэнні на парад 9 траўня ў Маскве атрымалі лідары некалькіх дзясяткаў дзяржаў, аднак многія з іх адказалі адмовай праз пазіцыю Расіе ў дачыненні да канфлікту ва Украіне.

Раней Масква накіравала шэрагу сусветных лідараў запрашэнні наведаць урачысты парад у гонар 70-й гадавіны Перамогі. Ад паездкі ў Маскву ўжо адмовіліся прэзідэнты Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Амерыканскі лідар Барак Абама таксама не прыедзе ў Расею 9 траўня. Як паведаміла Канцылярыя брытанскага прэм'ера Дэвіда Кэмерана, ён таксама адмовіўся наведаць Маскву.

Прыязджаць у Маскву на вайсковы парад 9 траўня адмовілася і канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, аднак яна мае намер прыляцець у расейскую сталіцу 10 траўня і разам з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуцінам ускласці кветкі да магілы невядомага салдата ля крамлёўскай сцяны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках