23 красавiка 2024, aўторак, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Купчына патрабуе, каб на саміце ў Рызе не крытыкавалі Расею

26
Купчына патрабуе, каб на саміце ў Рызе не крытыкавалі Расею
Алена Купчына

МЗС Беларусі перасцерагае ад канфрантацыйных і антырасейскіх заяў на будучым саміце «Усходняга партнёрства».

Аб гэтым сказала намесніца міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына ў інтэрв'ю вугорскай газеце «Мадзьяр Хирлап», паведамляе «Інтэрфакс».

«Мы ўважаем за важнае, каб на сустрэчы (саміт «Усходняга партнёрства» ў Рызе 21-22 траўня) не былі прынятыя ніякія канфрантацыйныя заявы, каб удзельнікі не занялі процілеглую пазіцыю. Гэта ілжывая ідэя, што трэба рабіць выбар паміж Захадам і Усходам. Абодва кірункі важныя», - сказала яна.

Алена Купчына адзначыла, што ўкраінскі крызіс павінен быць развязаны, неабходна пашыраць мірны працэс, а не правакаваць развіццё гэтага крызісу.

«Калі мы пойдзем не гэтым шляхам, калі, да прыкладу, знойдуцца палітыкі, якія захочуць зрабіць галоўнай тэмай антырасейскую, тады лёгка можа здарыцца, што гэта стане апошнім самітам «Усходняга партнёрства». Беларусь хацела б, каб рыжская сустрэча стала сустрэчай надзеі, а не расчаравання», - падкрэсліла Алена Купчына.

Са слоў намесніцы кіраўніка беларускага МЗС, еўрапейскім дзяржавам трэба думаць «аб агульнай прасторы ад Лісабона да Уладзівастока, і так павінна быць у палітычнай, эканамічнай і культурнай рэальнасці».

Алена Купчына таксама адзначыла, што Беларусь хоча стаць еўрапейскай нацыяй «без крыві і ўзрушэнняў у грамадстве і эканоміцы».

«У Брусэлі стала падкрэсліваюць, што праз Майдан Украіна стала сапраўднай еўрапейскай нацыяй. Мы цяпер пакінем той факт, што, паводле майго пераканання, Украіна заўсёды была еўрапейскай краінай, справа не ў ярлыках. Але прымаючы згаданую логіку, напэўна становіцца зразумелым, што мы ўласнае станаўленне еўрапейскай нацыі хацелі б увасобіць без крыві, грамадскіх узрушэнняў і эканамічнага абвалу», - заявіла яна.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках