24 красавiка 2024, Серада, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Deutsche Welle: Пяць прычын для знаходжання Грэцыі ў еўразоне

Deutsche Welle: Пяць прычын для знаходжання Грэцыі ў еўразоне

Еўропа яшчэ ніколі не была такая блізкая, як цяпер, да выхаду Грэцыі з еўразоны.

Аднак ёсць пяць важкіх аргументаў на карысць таго, чаму да гэтага не дойдзе, паведамляе Deutsche Welle.

1. "Выпадковае" выпадзенне Грэцыі з еўразоны - гэта зусім не так проста

Цягам апошніх месяцаў усё часцей можна было пачуць: калі грэкі не зробяць чарговы плацеж Міжнароднаму валютнага фонду (МВФ) за раней атрыманы крэдыт, то іх краіна афіцыйна стане банкрутам, банкі зачыняцца, непазбежна наступяць негатыўныя наступствы. Але так гэта не адбываецца. Кіраўніца МВФ Крысцін Лагард не стане адразу выступаць і аб'яўляць аб банкруцтве Грэцыі. Гэта павінна быць устаноўлена фармальна - на што спатрэбіцца прынамсі некалькі дзён. Нават пасля гэтага ў Лагард яшчэ застанецца прастора для палітычнага манеўру на выпадак, калі грэкі паабяцаюць выправіцца. Афіны супраць волі ўсіх "па памылцы" выходзяць з еўрапейскага валютнага звязу? Адпаведныя "інстытуты" ўсё ж не да такой ступені нямоглыя.

2. Выхад Афін з еўразоны не абавязкова будзе таннейшым для ЕЗ

Грэкі знікаюць з валютнага звязу - што тады? Усё яшчэ існуюць шмат асцярог рызыкі "інфікавання" іншых краін. Біржавыя спекулянты маглі б паспрабаваць давесці да банкруцтва Партугалію ці Італію. Хоць цяпер ЕЗ на такі выпадак узброены лепш, чым яшчэ некалькі гадоў таму, у Брусэлі ніхто не хоча цалкам выключаць такую небяспеку.

Так ці інакш, калі Грэцыя пакіне еўразону, Еўразвяз павінен будзе неяк далей падтрымліваць яе. Бо Grexit, то бок свядомы выхад Афін з еўразоны пацягнуў бы за сабой поўны эканамічны калапс краіны. Па-за залежнасцю ад таго, ці застанецца тады Грэцыя ў ЕЗ або не, Еўразвяз павінен будзе дапамагчы. І гэта можа быць толькі нязначна танней за ўтрыманне Афін у валютным звязе.

3. Геапалітычны абсурд

Частка нестабільных Балкан, традыцыйны сябар Расеі, адчыненыя вароты для бежанцаў, якія перапраўляюцца праз Міжземнае мора, - усім гэтым з'яўляецца Грэцыя ўжо цяпер. Ці хочуць сябры ЕЗ цалкам загнаць такую краіну ў ізаляцыю з непрадказальнымі геапалітычнымі наступствамі? За адказам можна звярнуцца да сказанага апошнімі днямі: многія еўрапейскія палітыкі ўжо цяпер мяняюць погляды і абгрунтоўваюць неабходнасць дапамогі Грэцыі больш не эканамічнымі, а менавіта геапалітычнымі довадамі.

4. Цыпрас, нарэшце, зразумеў

Аўтарытэтныя галасы ў Брусэлі кажуць, што сустрэча быўшых у дрэнным настроі міністраў фінансаў у Рызе стала паваротным момантам. Грэцкі прэм'ер Алексіс Цыпрас, які вядзе з крэдыторамі перамовы, што нагадваюць гульню ў покер, усвядоміў, што больш не з'яўляецца трыумфатарам, і замяніў важных прадстаўнікоў Афін на перамовах. Мяркуючы з усяго, "тройка" зноў будзе мець справу з людзьмі, якія разбіраюцца ў тэме, а не аддаюцца толькі ідэалагічным марам.

5. Звяз застаецца звязам

Калі Грэцыя выйдзе з еўразоны, гэта будзе азначаць, што валютны звяз не з'яўляецца сапраўдным альянсам. Прынамсі, з псіхалагічнага пункту гледжання ён хутчэй стварыў бы ўражанне звязу,у якім мяняецца курс. Стымул для эканамічнага і перш за ўсё палітычнага збліжэння быў бы моцна аслаблены. Такім чынам, паводле еўрапейскай ідэі апошніх дзесяцігоддзяў быў бы нанесены магутны ўдар. Цяжкавагавікі ЕЗ будуць усімі сіламі спрабаваць прадухіліць гэта.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках