25 красавiка 2024, Чацвер, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перакулены атракцыён у Горках: уладальніку пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі

6
Перакулены атракцыён у Горках: уладальніку пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі

Асноўная версія здарэння - надзіманы манеж не быў належным чынам замацаваны.

У дачыненні да прадпрымальніка, якому належыць атракцыён, што перакуліўся ў Горках (Магілёўская вобласць) з дзецьмі, распачатая справа паводле часткі 1 артыкула 338 КК (выкананне работ або паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі). Пра гэта паведаміў журналістам 5 траўня ў Горках старшыня Следчага камітэта Беларусі Валянцін Шаеў, піша БелаПАН.

З ягоных слоў, цяпер прадпрымальнік, жыхар Быхава, затрыманы для высвятлення абставінаў надзвычайнага здарэння. Асноўная версія здарэння: надзіманы манеж не быў належным чынам замацаваны, і невялікае ўзмацненне ветру яго перакуліла.

Галоўны лекар Горацкай раённай лякарні Аляксандр Жылін паведаміў, што трое дзяцей, якія атрымалі ў выніку здарэння пераломы, пераведзеныя ў Магілёўскую абласную лякарню, пяцёра застаюцца ў раённай лякарні з ударамі, яшчэ адзін выпісаны дадому. З усімі дзецьмі працавалі псіхолагі.

Шаеў наведаў лякарню, пагутарыў са шпіталізаваны дзецьмі і ўручыў ім падарункі ад Беларускай федэрацыі валейбола, якую ён узначальвае.

Як паведамлялася раней, надзвычайнае здарэнне адбылося ўвечары 4 траўня. На атракцыёне «Надзіманы манеж» знаходзіліся дзевяць дзяцей ад 2,5 да 10 гадоў. Парывам ветру манеж падняло і перакуліла. Дзеці былі аператыўна дастаўленыя ў мясцовую лякарню, а на месца здарэння выехалі супрацоўнікі МНС і следчая група.

Уладальніку атракцыёну пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках