29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна падвоіла імпарт газу з Расеі ды значна скараціла з ЕЗ

4
Украіна падвоіла імпарт газу з Расеі ды значна скараціла з ЕЗ

Украіна з пачатку месяца скараціла дзённыя аб'ёмы імпарту газу са Славакіі на 77%, а з Вугоршчыны газ не паступаў зусім

Патрэбныя аб'ёмы кампенсаваныя пастаўкамі з Расеі. Пра гэта сведчаць звесткі аператараў газатранспартных сістэм Вугоршчыны (FGSZ) ды Славакіі (Eustream), піша УНІАН.

Паводле звестак славацкай кампаніі Eustream, Украіна з 1 траўня скараціла дзённыя аб'ёмы імпарту газу ў параўнанні з красавіком ў сярэднім на 77% - да 21,5 млн куб м з 38 млн куб м. Пры гэтым, паводле звестак дзяржкампаніі Укртрансгаз, Украіна з 1 траўня у сярэднім падвоіла дзённыя аб'ёмы імпарту газу з Расеі - да 19 млн куб м з 9 млн куб м у красавіку.

Нагадаем, 1 красавіка Нафтагаз і Газпрам падпісалі трохмесячны кантракт на пастаўку расейскага газу ва Украіну коштам $248 за тысячу кубаметраў. Са слоў міністра энэргетыкі Уладзіміра Дзямчышына, кошт еўрапейскага газу для Украіны на той момант складаў амаль $270-280 за тысячу кубаметраў. Пры гэтым міністр заявіў, што Украіна прадоўжыць закупкі газу на еўрапейскім рынку, нягледзячы на зніжэнне кошту расейскага паліва. Аднак ужо ў першы тыдзень красавіка Украіна скараціла дзённыя аб'ёмы імпарту прыроднага газу з Вугоршчыны больш чым у 6 разоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках