25 красавiка 2024, Чацвер, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь падолела Данію на ЧС-2015 у хакеі

31
Беларусь падолела Данію на ЧС-2015 у хакеі

Нацыянальная каманда Беларусі атрымала перамогу над камандай Даніі на чэмпіянаце свету ў хакеі 2015 года ў Чэхіі.

Матч трэцяга тура групавога этапу ў групе В адбыўся 5 траўня ў Астраве і закончыўся з лікам 5:1 (0:1, 3:0, 2:0) на карысць беларусаў, паведамляе Naviny.by.

Склад каманды Беларусі: Лаланд, Корабаў - Усенка, А.Касціцын - Калюжны - С.Касціцын, Явенка - Стасенка, Гаўрус - Стась - Дрозд, Шынкевіч - Лісавец, Кулакоў - Сцяпанаў - Кавыршын, Усціненка - Дзямкоў, Дзямагін - Волкаў - Кітараў.

Галы: 0:1 - Якабсэн (13.38, асістэнты - Мадсэн, Харт), 1:1 - Гаўрус (20.44, асістэнты - А.Касціцын, Калюжны), 2:1 - Кавыршын (27.27, асістэнты - Кулакоў, Сцяпанаў), 3:1 - Шынкевіч (29.35, асістэнты - Калюжны, А.Касціцын), 4:1 - Кавыршын (45.36, асістэнты - Кулакоў, Шынкевіч), 5:1 - Усенка (54.44, асістэнты - Кітараў, Дзямкоў).

У першых двух матчах папярэдняга этапу Беларусь перамагла Славенію - 4:2 і ў овэртайме саступіла Славаччыне - 1:2.

Наступны матч каманда Дэйва Льюіса правядзе 7 траўня супраць каманды ЗША (17.15, «Беларусь 1»).

Сёння ў групе В адбудзецца таксама матч Славаччына - Славенія (21.15, «Беларусь 5»).

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках