24 красавiка 2024, Серада, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камітэт Еўрапарламэнта ухваліў узмацненне санкцый супраць РФ

3
Камітэт Еўрапарламэнта ухваліў узмацненне санкцый супраць РФ

Вяртанне Крыма з'яўляецца жыццёва важным для доўгатэрміновага супрацоўніцтва ЕЗ з Расеяй.

Камітэт замежных спраў Еўрапарламэнта ўхваліў праект рэзалюцыі, якая заклікае да ўзмацнення санкцый Еўразвязу супраць Расеі ў выпадку невыканання менскіх пагадненняў Масквой. Дакумэнт вынесуць на галасаванне ў чэрвені, паведамляецца на сайце Еўрапарламэнта, піша korrespondent.net.

"Калі Расея будзе працягваць дэстабілізацыю сітуацыю на ўсходзе Украіны і не адмовіцца ад незаконнай анэксіі Крыма, ЕЗ павінен узмацніць санкцыі і разгледзець магчымасць надання Украіне абарончых ўзбраенняў ды іншай вайсковай дапамогі", - гаворыцца ў дакумэнце.

У ім таксама адзначаецца, што вяртанне Крыму з'яўляецца жыццёва важным для доўгатэрміновага супрацоўніцтва ЕЗ з Расеяй, а краіны ЕЗ павінны актывізаваць свае абарончыя магчымасці.

"Размяшчаючы цяжкае ўзбраенне ў Крыме, Расея стварае яшчэ адну стартавую пляцоўку, на ўзор Калінінграда, гэтым разам у Чорным моры. На працягу аднаго года абарончыя сілы былі ператвораныя ва ўдарную групу, з якой Расея можа пагражаць Цэнтральнай Еўропе, Балканам, Паўднёвай Еўропе, а таксама ва Усходнім Міжземнамор'і і нават на Блізкім Усходзе", - паведаміў дакладчык Яан Мірча Паску.

Дэпутаты таксама выказалі ўстурбаванасць узмацненнем ціску з боку Расеі на ўсходнія межы ЕЗ, у тым ліку на Румынію, Польшчу і краіны Балтыі.

Раней канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заяўляла, што Еўразвяз можа падоўжыць санкцыі ў дачыненні да Расеі на саміце ў чэрвені.

Мэркель нагадала, што ЕЗ яшчэ ў сакавіку пастанавіў дастасаваць пытанне зняцця або падаўжэння абмежавальных захадаў да выканання Масквой менскіх дамоўленасцяў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках