19 красавiка 2024, Пятніца, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явіўся першы ў краіне роварны паркінг

11

Кошт арэнды вагаецца ад 150 да 250 тысяч на месяц.

Незвычайнае збудаванне заўважылі ў сваім двары жыхары дома на вул.Бурдэйнага ў сталіцы, недалёка ад станцыі метро «Каменная Горка».

ФОТА: VELOPARKING.BY

Двухпавярховы аб'ект памерам 7 на 4,5 мэтра складаецца з 28 каморак. У кожную з іх змяшчаецца ровар і амуніцыя. Са слоў прадстаўнікоў фірмы, якая займаецца ўсталяваннем паркінгаў, кошт захоўвання вагаецца ад 150 да 250 тысяч на месяц, паведамляе Onliner.by.

ФОТА: VELOPARKING.BY

Паводле звестак БАЭС, за першую праблему ў развіцці роварнага руху менчукі ўважаюць захоўванне самога ровара (блізу 68% апытаных). На другім месцы - адсутнасць інфраструктуры. Кампанія, якая здае ў арэнду роварныя паркінгі, прапануе развязку - вынесці месца захоўвання ровараў за тэрыторыю кватэры, на двор. Адна з канструкцый ужо была рэалізаваная - на вул.Бурдэйнага. Адрас быў абраны не выпадкова: некалькі мясцовых жыхароў ведалі аб з'яўленні паркінга зараней і далі згоду на прапанову.

ФОТА: VELOPARKING.BY

«Пазней мы сутыкнуліся з праблемамі з боку адміністрацыі раёна і горада, напрыклад, у пытаннях арэнды зямлі, - распавёў прадстаўнік фірмы. - У сталіцы гэта звязана з працяглай бюракратычнай цяганінай - прыкладна на год. У той жа час экапаркоўкі далей будуюць, іх ставяць паводле спрошчанай схемы (напрыклад, без аўкцыёнаў продажу зямлі). Неўзабаве ў старшыні Менгарвыканкама адбудзецца аб'езд некалькіх сталічных аб'ектаў, сярод якіх фігуруе і наш паркінг. Спадзяемся на ягонае разуменне, на тое, што і нам дазволяць ставіць канструкцыі паводле спрошчанай схемы. Бо ахвочыя арандаваць каморкі безупынна тэлефануюць, то бок попыт ёсць».

ФОТА: VELOPARKING.BY

Цяпер у Менску налічваецца блізу 430 тысяч ровараў. І іх колькасць расце. З распаўсюджваннем такіх паркінгаў шмат хто з менчукоў змог бы развязаць праблему размяшчэння ровараў у кватэрах.

ФОТА: VELOPARKING.BY
Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках