29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча рыхтуецца да з'яўлення «зялёных чалавечкаў»

4
Польшча рыхтуецца да з'яўлення «зялёных чалавечкаў»

У Польшчы праводзяцца вучэнні і ўмацоўваецца мяжа на выпадак ваеннага крызісу.

Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі мяркуе, што краіна павінна быць гатовай да хуткага рэагавання на рознага кшталту вонкавыя пагрозы, у тым ліку і на з'яўленне на тэрыторыі дзяржавы так званых "зялёных чалавечкаў", паведамляе zn.ua.

"Для кантролю на мяжы выкарыстоўваецца найноўшае абсталяванне, якое можа быць прыдатным для рэагавання з боку Польскай дзяржавы на крызісныя з'явы рознага кштальту. Гаворка ідзе пра крызіс, які адбыўся на расейска-ўкраінскай мяжы, дзе з'явіліся "зялёныя чалавечкі", - заявіў ён падчас наведвання памежнага пункта "Гжэхоткі-Мамонава" на польска-расейскай мяжы.

Прэзідэнт Польшчы падкрэсліў, што на сёння вядзецца актыўная праца для ўмацаванні абароннага патэнцыялу польскай мяжы. Разглядае пытанне аб тым, як максімальна выкарыстоўваць магчымасці памежнай службы для забеспячэння абароны краіны ў выпадку ваеннага крызісу.

Браніслаў Камароўскі пабываў на супольных вучэннях польскіх памежнікаў, вайсковай жандармерыі і разведвальнага падраздзяленні войска на польскім пункце пропуску на мяжы з Калінінградскай вобласцю РФ. Падчас вучэнняў адпрацоўваўся сцэнар затрымання асоб, якія нелегальна перасеклі мяжу і ўзялі ў закладнікі польскіх памежнікаў.

Праз "Гжэхоткі-Мамонава", які з'яўляецца самым вялікім пунктам пропуску на польска-расейскай мяжы, памежнікі штодня прапускаюць амаль шэсць тысяч чалавек.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках