25 красавiка 2024, Чацвер, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДТЗ насупраць ГУМа: Peugeot выехаў на тратуар і збіў мармуровы слуп

10

ДТЗ здарылася ўчора ўвечары на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Леніна ў цэнтры Менска.

Кіроўца Peugeot выехаў за межы праезнай часткі, заскочыў на бардзюр і збіў мармуровую калону. Сам кіроўца не пацярпеў, калона ўпала, але знешніх пашкоджанняў на ёй не відаць. Аўтамабіль разбіты, піша onliner.by.

Са слоў відавочцы, выезду за межы праезнай часткі папярэднічала сутыкненне з універсалам. Людзі, якія апынуліся на месцы ДТЗ, запэўніваюць: «Кіроўца апошняга аўтамабіля спрабаваў праскочыць перакрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора. Ад удару яго развярнула супраць ходу руху і адкінула далей па вул. Леніна ў бок вул. Карла Маркса. Ва ўніверсала апынулася разбітая бакавая частка кузава, у Peugeot – пярэдняя».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках