25 красавiка 2024, Чацвер, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фанат «Баранавічаў»: «Нас атачыў АМАП і пачаў збіваць. Білі моцна»

12

Фанат ФК «Баранавічы» распавёў падрабязнасці канфлікту з АМАПам перад матчам з «Дняпром».

Нагадаем, перад матчам «Баранавічы» - «Днепр» 3 траўня адбыўся канфлікт паміж АМАПам і фанатамі гаспадароў.

«Мы праводзілі агульны фанацкі збор каля кас а 14:00, нас было дзесьці чалавек сорак - большасць з іх непаўналетнія. З намі былі два міліцыянты, якія нас нібыта ахоўвалі. Праз некаторы час прыехаў мікрааўтобус з магілёўскімі фанатамі, яны высадзіліся каля стадыёна і накіраваліся да нас, выкрыкваючы «Ма-гі-лёў».

Нашы «малыя» перапалохаліся, што зараз будзе бойка, і «ламануліся» да брамы, якая ці то была адкрытая, ці то не вытрымала націску. І ўжо за брамаю нас атачыў АМАП і пачаў збіваць. Білі моцна - у галаву, па нагах. Потым паставілі ўздоўж сеткі і пачалі «шманаць». Пазней усіх адвезлі ў ГАУС і прымусілі падпісаць паперку, маўляў, мы не маем прэтэнзій да дзеянняў міліцыі.

Падпісалі ўсе, акрамя аднаго: яму адбілі ключыцу і ён не мог паварушыць правай рукой.

Аднак мне ўсё роўна не зразумела, чаму нас білі нагамі і дубінкамі, калі ніхто з нашых не аказваў ніякага супраціву, а бойкі з магілёўцамі таксама не было. «Добрая» прафілактыка ў іх. Праўда падчас дзеянняў АМАПа адзін з міліцыянтаў крычаў сваім калегам: «Што вы робіце?» - распавёў пацярпелы баранавіцкі заўзятар «Нашай Нiве».

Адзначым, што міліцыя пакуль ніяк не пракаментавала тое, што здарылася.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках