19 красавiка 2024, Пятніца, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы блокпост на мяжы Украіны і Беларусі

2
Новы блокпост на мяжы Украіны і Беларусі
ФОТА: AFP/GETTY IMAGES

У Чарнігаўскай вобласці, якая мяжуе з Беларуссю, узмоцнены дарожны кантроль.

Увага надаецца перш за ўсё шашы Гомель-Чарнігаў. Як паведамляе «Радыё Рацыя», на трасе збудаваны дадатковы блокпост, на якім кругласутачна дзяжурыць узброены міліцыянт, нацыянальныя гвардзейцы і актывісты з чарнігаўскай Самаабароны Майдана. Пад пільны кантроль бяруцца аўтамабілі з расейскімі нумарамі, якія заязджаюць ва Украіну транзітам праз Беларусь. Яшчэ адзін кірунак кантролю - масты, чыгунка і вакзалы. Уся чарнігаўская міліцыя, а таксама СБУ пераведзеныя ва ўзмоцнены рэжым працы - гэта робіцца з мэтай папярэджання правакацый і дыверсій. Паводле звестак украінскіх спецслужбаў, правакацыі цалкам магчымыя ў Чарнігаве на святкаванні Дня Перамогі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках