23 красавiка 2024, aўторак, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: Дэкрэт №3 - спроба паняволіць беларусаў

28
Віталь Рымашэўскі: Дэкрэт №3 - спроба паняволіць беларусаў
Фото: svaboda.org

Дэкрэт Лукашэнкі №3 ударыць па найбольш сацыяльна-неабароненым грамадзянам Беларусі.

«Палата прадстаўнікоў» ухваліла рэзанансны дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Прадэманстравала дакумент міністарка працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна. Паводле ейных слоў, у дэкрэце гаворыцца пра сацыяльную адказнасць грамадзян за дзяржаўныя выдаткі.

Сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі БХД Віталь Рымашэўскі адзначае «Радыё Рацыя», што дэкрэт ударыць па найбольш сацыяльна-неабароненым грамадзянам Беларусі.

- Гэты дэкрэт абсалютна беззаконны. Гэта чарговая спроба абрабаваць беларусаў. Беларускія ўлады замест таго, каб надаваць юрыдычную падтрымку, ствараюць чарговы закон, каб зняволіць беларусаў, выдумляюць чарговыя паборы, якія закрануць найменш абароненыя пласты насельніцтва.

Аналітыкі папярэджваюць аб сур'ёзных выдатках на выкананне дэкрэта. Паводле іх ацэнак, на працу чыноўнікаў і міліцыі давядзецца выдаткаваць больш сродкаў, чым іх паступіць ад самога збору. Акрамя таго, ёсць асцярога, што ўлады могуць выкарыстоўваць пункты дэкрэта ў дачыненні да актывістаў грамадзянскай супольнасці - як яшчэ адзін элемент уздзеяння на нязгодных з уладай.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках