20 красавiка 2024, Субота, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Свабодны тэатр» у Нью-Ёрку пратэставаў супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

5 траўня ў Нью-Ёрку адбылася акцыя, прымеркаваная да кампаніі Give A Body Back, якая праводзіцца Беларускім Свабодным тэатрам.

Пра гэта паведаміў мастацкі кіраўнік беларускага «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін на сваёй старонцы ў Facebook.

«Кампанія, якая стартавала ў верасні 2012 года, заснаваная на патрабаваннях да беларускіх улад вызваліць палітвязняў, правесці расследаванне паводле фактаў палітычных выкраданняў і забойстваў, і вярнуць целы пакараных у Беларусі іх родным.

У Злучаных Штатах гэтая кампанія ўключала ў сябе і патрабаванні да 32 штатаў далучыцца да мараторыя на выкананне смяротнага пакарання.

Прэс-канферэнцыю на прыступках нью-ёркскай мэрыі правялі актывісты кампаніі: арт-дырэктарка Беларускага Свабоднага тэатра Наталля Каляда, арт-дырэктар тэатра LaMama Мія Юу, а таксама актрыса і актывіст, зорка кіна-сагі "Змярканне" Кейсі Лабоў.

Акцыю падтрымалі чальцы Беларускага Свабоднага тэатра, шэрагу нью-ёркскіх тэатраў, амерыканскія грамадскія актывісты і прадстаўнікі недзяржаўных грамадскіх арганізацый.

Акцыя Give a Body Back (Вярніце цела) прайшла на плошчы перад будынкамі Вярхоўнага Суда Нью-Ёрка і Дэпартамента юстыцыі»- гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках