20 красавiка 2024, Субота, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: ЕГУ стаў камерцыйнай установай

3
Станіслаў Шушкевіч: ЕГУ стаў камерцыйнай установай

ЕГУ фактычна перастаў быць беларускім універсітэтам.

Сёння Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт распаўсюдзіў заяву, у якой падкрэсліваецца, што «ўніверсітэт быў створаны і далей існе дзеля Беларусі».

«Часам перамены вельмі цяжкія і не настолькі спакойныя, як шмат хто таго хацеў, - гаворыцца ў заяве. - Але ёсць нешта, што ніколі не зменіцца - гэта абавязак, які стаіць перад ЕГУ: наблізіць Беларусь да Еўропы, а Еўропу - да Беларусі».

Нагадаем, што не так даўно быў прызначаны новы рэктар ЕГУ - амэрыканец Дэвід Полік, што выклікала неадназначную рэакцыю ў грамадскасці. Днямі 57 дзеячаў грамадства і культуры заклікалі стварыць Нацыянальны ўніверсітэт у дадатак да ЕГУ.

Экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч распавёў «Радыё Рацыя», чаму ён паставіў подпіс пад заклікам аб стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта ў дадатак да ЕГУ.

- У сваёй заяве мы канстатавалі, што ЕГУ пайшоў не ў той бок. Ён фактычна перастаў быць беларускім, хоць, фактычна, і не быў ім.

- Як Вам новы рэктар Дэвід Полік?

- Відавочна, што ў сваёй справе ён прафесіянал. Я ведаю шмат амэрыканскіх універсітэтаў, ведаю паслужны спіс спадара Поліка. Ён кіраваў дробнымі і не вельмі паважанымі ўстановамі. Мне здаецца, што гэты чалавек - не таго ўзроўню кіраўнік, які павінен быць у Беларускім нацыянальным універсітэце. Таму сёння ЕГУ - не беларуская ВНУ. Ён стаў камерцыйнай арганізацыяй, якая карыстаецца тым, што мае падтрымку фундатараў. Апошнія думаюць, што ва ўніверсітэце пакутнікі займаюцца. А там і выкладчыкі не пакутнікі, і пераважна студэнты не пакутнікі.

- Што б Вы прапанавалі ў гэтай сітуацыі?

- Мы хацелі б, каб ЕГУ стаў сапраўды беларускім універсітэтам. Мяркуем, што трэба знайсці шлях да такога ўніверсітэту. Фундатары думаюць, што дапамагаюць беларускаму дэмакратычнаму грамадству, а напраўду грошы ідуць на падтрымку людзей, якія працуюць у ЕГУ. Апошнія маюць еўрапейскія заплаты і мінімальныя турботы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках