25 красавiка 2024, Чацвер, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт «Белавія» здзейсніў аварыйную пасадку ў Менску

Самалёт «Белавія» здзейсніў аварыйную пасадку ў Менску

Пасажырскі самалёт «Эмбраер-175» авіякампаніі «Белавія» здзейсніў аварыйную пасадку ў Нацыянальным аэрапорце Менск.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў гарадскім упраўленні Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

Інцыдэнт адбыўся 6 траўня а 22.55. Паветранае судна №В2953 накіроўвалася рэйсам Менск-Масква. На ягоным борце знаходзіліся 51 пасажыр і 4 сябры экіпажа. Падчас узлёту пілоты выявілі няспраўнасць пярэдняй стойкі шасі. Нягледзячы на гэта, яны змаглі паспяхова пасадзіць самалёт. Пацярпелых няма.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках