19 красавiка 2024, Пятніца, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейцы эканомяць на цыгарэтах і талонах

1
Берасцейцы эканомяць на цыгарэтах і талонах
Photo by BYMEDIA.NET

Нашумелы дэкрэт №222 дзейнічае ўжо два месяцы. Як змяніліся ўмовы працы індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі?

Нядаўна прадпрымальнікі Горадні распавялі пра тое, што продажы ўпалі ўтрая. Чытач charter97.org, індывідуальны прадпрымальнік Віталь з Берасця распавёў аб сітуацыі на рынках у ягоным горадзе.

«Пакупніцкая здольнасць людзей у Берасці знізілася і пакуль топчацца на месцы. Я заўважыў, што людзі ўсяляк імкнуцца зэканоміць на ўсім. Тыя, хто паліць, сталі паліць больш танныя цыгарэты, талоны на грамадскі транспарт закупляюць загадзя, таму што баяцца, што яны падаражэюць. А наогул, людзі жывуць у эканомным рэжыме ўжо цягам 20 гадоў.

Цяпер малы бізнэс забіваюць канчаткова, у першую чаргу будаўніцтвам на кожным куце гэтых «Еўраоптаў», «Алмі» і іншых расейскіх супермаркетаў. Людзі кажуць, што на будучыя выбары надзеі мала, бо сітуацыя ва Украіне згуляла на карысць так званага «прэзідэнта», і, хутчэй за ўсё, нас чакае яшчэ 5 гадоў пакут пры дурні», - піша ён.

Нагадаем, актывіст прадпрымальніцкага руху Аляксандр Таўстыка нядаўна выказаў меркаванне пра тое, што лепшы спосаб для індывідуальных прадпрымальнікаў дамагчыся павагі да сябе - гэта ісці ў палітыку і там адстойваць свае інтарэсы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках