25 красавiка 2024, Чацвер, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка абвясціў дэмабілізацыю

1
Парашэнка абвясціў дэмабілізацыю
ФОТА: REUTERS

Прэзідэнт Украіны абвясціў дэмабілізацыю ў траўні-ліпені 2015 года.

Адпаведны Указ №254/2015 ад 6 траўня «Аб звальненні ў запас вайскоўцаў, якія былі прызваны на вайсковую службу падчас мабілізацыі на асаблівы перыяд у адпаведнасці з указам прэзідэнта Украіны ад 6 траўня 2014 года №454 «Аб частковай мабілізацыі» апублікаваны на сайце кіраўніка дзяржавы.

«Правесці ў траўні - ліпені 2015 звальненне ў запас вайскоўцаў, якія былі прызваны на вайсковую службу паводле прызыву пры мабілізацыі на асаблівы перыяд у адпаведнасці з Указам прэзідэнта Украіны ад 6 траўня 2014 года №454 «Аб частковай мабілізацыі», - гаворыцца ва ўказе.

Указ уваходзіць у дзеянне з дня апублікавання.

Таксама паведамляецца, што быў працягнуты тэрмін прызыву на тэрміновую вайсковую службу ў красавіку-траўню на чэрвень. Пра гэта гаворыцца ва ўказе прэзідэнта №255 ад 7 траўня.

Між іншым, цягам траўня-чэрвеня будуць прызваныя на тэрміновую вайсковую службу прыдатныя паводле стану здароўя да службы ў мірны час мужчыны, якім да дня адпраўлення ў вайсковыя часткі споўнілася 20 гадоў, і старэйшыя асобы, якія не дасягнулі 27-гадовага ўзросту і не маюць права на вызваленне або адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу.

Адзначым, першая хваля дэмабілізацыі ва Украіне пачалася 18 сакавіка 2014 г. 10 красавіка 2015 пачалася пятая хваля мабілізацыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках