20 красавiка 2024, Субота, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі паруснік у ісландскім порце пратараніў два караблі

13

Барк «Крузенштэрн» пры выхадзе з ісландскага порта Рэйк'явік пратараніў два караблі берагавой аховы, прышвартаваныя ля аднаго з прычалаў.

Як паведамляе ТАСС, інцыдэнт адбыўся 11 чэрвеня.

Са слоў кіраўніцы прэс-службы Балтыйскай дзяржаўнай акадэміі рыбапрамысловага флоту, да падпарадкавання якой належаць навучальнае судна, Ірыны Абразцовай, пры выхадзе з гавані порта Рэйк'явік 11 чэрвеня а 16:27 паводле мясцовага часу пры развароце ісландскімі буксірамі барка «Крузенштэрн» адбыўся навал бушпрытам на прышвартованыя ля прычала караблі берагавой аховы гэтай краіны «Тор» і «Цюр».

У выніку барк атрымаў пашкоджанні бушпрыта (пярэдняй часткі судна), у «Тора» пашкоджаная сігнальная мачта, у «Цюра» - нязначныя пашкоджанні надбудовы. Пацярпелых у выніку здарэння няма.

Рэктар Калінінградскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, якому належыць судна, Уладзімір Валкагон заявіў, што «Крузенштэрн» застанецца на вонкавым рэйдзе Рэйк'явіка да заканчэння разглядаў паводле факта сутыкнення.

Ён адзначыў, што ў момант здарэння на борце «Крузенштэрна» знаходзіўся лоцман порта. Як патлумачыў рэктар, пры буксіроўцы трос ад аднаго з буксіраў, што разварочваў паруснік, лопнуў, і барк наткнуўся бушпрытам на два судны.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках