25 красавiка 2024, Чацвер, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі, што паступаюць у гімназіі, здаюць першыя іспыты

7
Менчукі, што паступаюць у гімназіі, здаюць першыя іспыты
Фота: БЕЛТА

У Менску 2 чэрвеня стартавала ўступная кампанія ў гімназіі.

Першы іспыт (дыктоўка па рускай мове) для паступлення ў 5-я класы гімназій менскія школьнікі здадуць 2 чэрвеня. Кантрольную работу па матэматыцы навучэнцы напішуць 4 чэрвеня, дыктоўку па беларускай мове - 6 чэрвеня, экзамены па асобных відах мастацтваў чакаюць іх 8 чэрвеня. Пачатак уступных выпрабаванняў запланаваны на 11.00. Тэксты і заданні абвесцяць па радыё і тэлевізіі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі. Загады аб залічэнні ў гімназіі будуць гатовыя да 12 чэрвеня, піша БелТА.

Пачатковую школу сёлета скончаць ў Менску амаль 17 тыс. навучэнцаў. Летась у 5-я гімназічныя класы сталіцы было прынята 4240 школьнікаў. Конкурс склаў 1,3 чалавека на месца, сярэдні прахадны бал - 49,8. Пры залічэнні ў 5-я класы сумуюцца адзнакі, атрыманыя паводле вынікаў атэстацыі за год і падчас уступных іспытаў.

Прыём дакументаў у першыя класы сталічных школ адбудзецца з 2 чэрвеня да 28 жніўня. У наступным навучальным годзе ў горадзе плануецца адкрыць звыш 800 першых класаў. Чакаецца, што ўпершыню за парты сядуць больш за 21 тыс. дзяцей.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках