19 красавiка 2024, Пятніца, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна пазычыла $1 мільярд пад гарантыі ЗША

Украіна пазычыла $1 мільярд пад гарантыі ЗША

Сродкі ў памеры 1 млрд даляраў, атрыманыя ад размяшчэння еўрааблігацый пад крэдытныя гарантыі ЗША, паступілі на рахункі ўрада Украіны.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Міністэрстве фінансаў краіны.

«Гэта стала магчымым дзякуючы падпісанню 18 траўня Пагаднення аб гарантыях запазычання паміж урадамі Украіны і ЗША», - адзначаецца ў паведамленні.

Міністэрства нагадала, што адсоткавая стаўка еўрааблігацый складае 1,847% на год. Выплата адсоткаў будзе праводзіцца двойчы на год (29 траўня і 29 лістапада). Запланаваны тэрмін выплаты аблігацый - 29 траўня 2020 года.

Першы выпуск бондаў на 1 млрд даляраў пад гарантыі ЗША Украіна правяла ў траўні мінулага года на 5 гадоў стаўкай 1,844% гадавых, што ўсяго на 0,28% гадавых вышэй за аналагічныя запазычанні ЗША, а падпіска на гэтыя аблігацыі склала 3,4 млрд даляраў.

У канцы студзеня 2015 Украіна і ЗША падпісалі дэкларацыю аб наданні Кіеву крэдытных гарантый урада Злучаных Штатаў у суме 2 млрд даляраў. Тады ж міністр фінансаў ЗША Джэйкоб Лью заявіў, што ўрад ЗША мае намер прапанаваць Кангрэсу павялічыць пакет крэдытных гарантый да 3 млрд даляраў. Пры ўмове правядзення ва Украіне рэформаў у сферы пераадолення карупцыі, рэфармавання энэргасектару і паляпшэння дзелавога клімату.

У сакавіку гэтага года міністр фінансаў Украіны Наталля Ярэська заявіла, што Міністэрства фінансаў плануе правесці выпуск еўрааблігацый сумай 1 млрд даляраў пад дзяржаўныя гарантыі ўрада ЗША ў красавіку-траўні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках