29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'янага «бяспраўніка» на «Масквічы» ў Гомелі спынялі стрэламі

4

Ягоная спадарожніца выйшла на хаду.

Мінулай ноччу малады жыхар Гомельскага раёна на старэнькім «Масквічы» паспрабаваў з'ехаць ад ДАІ. У пераследзе ўдзельнічалі тры экіпажы. Каб спыніць парушальніка, прыйшлося прастрэліць яму кола. У разгар пагоні 19-гадовая пасажырка «Масквіча» вырашыла пакінуць машыну. Дзяржаўтаінспекцыя Гомельскай вобласці дала відэа з рэгістратара службовага аўтамабіля, піша onliner.by.

Пачалося ўсё з таго, што незадоўга да поўначы супрацоўнікі ДАІ вырашылі праверыць старэнькі «Іж-Комбі», заехалі на прыгарадную запраўку. Калі інспектар папрасіў у кіроўцы дакументы, той ірвануў у бок Гомеля. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі адправіліся следам. Неўзабаве да пераследу далучыліся яшчэ два экіпажа.

У ДАІ расказалі, што на гукавую і светлавую сігналізацыю кіроўца не рэагаваў, галасавыя каманды ігнараваў. Павялічыўшы хуткасць да максімальна магчымай для гэтай машыны, кідаўся па праезнай часткі, не даючы сябе абагнаць. Пазней высветлілася - ірваўся ў бок дома, у вёску Раманавічы.

На ўчастку паміж населенымі пунктамі, пасля папярэджання праз гучнагаварыцель, адзін з афіцэраў чатыры разы стрэліў з пісталета ў паветра, а затым тройчы - у левае задняе кола аўтамабіля. У покрыўцы потым знайшлі дзве прабоіны, але машына працягвала рухацца.

Неўзабаве з пярэдняга сядзення на дарогу вывалілася дзяўчына (у выніку гэтага трука яна падвярнула нагу). Затым і кіроўца выскачыў на хаду, паспрабаваў уцячы у двары, але быў схоплены.

Як распавялі ў ДАІ, за рулём знаходзіўся непрацуючы 24-гадовы жыхар вёскі Раманавічы. У ягонай крыві аказалася 0,5 праміле алкаголю. Правоў ён быў пазбаўлены раней, прынамсі двойчы трапляўся п'яным за рулём. На гэты раз для пачатку складзеныя шэсць адміністрацыйных пратаколаў. Праверку пачаў Следчы камітэт.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках