24 красавiка 2024, Серада, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажар пад Столінам тушылі пяць сутак

Пажар пад Столінам тушылі пяць сутак

У Столінскім раёне ўвечары 19 чэрвеня патушылі лясны пажар на тэрыторыі былога вайсковага палігона.

Як распавёў прэс-сакратар Берасцейкай абласной управы МНС Сяргей Машноў, на 6.00 19 чэрвеня плошча пажару складала 3 га. У ліквідацыі агню былі задзейнічаны 204 чалавекі і 31 адзінка тэхнікі, з іх 14 адзінак тэхнікі і 67 чалавек МНС. Маніторынг сітуацыі праводзіўся з паветра верталётам МІ-2 РУП «Беллесавія», паведамляе БелаПАН.

Машноў дапоўніў, што паведамленне аб выяўленні пажару на тэрыторыі былога вайсковага палігона паступіла выратавальнікам 15 чэрвеня а 8.00. Узгаранне было зафіксавана на агульнай плошчы 150 га.

Тушэнне абцяжарвалі адсутнасць пад'язных шляхоў і наяўнасць боепрыпасаў,што не разарваліся. За 15-17 чэрвеня адбылося 14 выбухаў. Пацярпелых няма.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках