24 красавiка 2024, Серада, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зух-матацыкліст зладзіў гонкі з ДАІ па начным Гомлі

3
Зух-матацыкліст зладзіў гонкі з ДАІ па начным Гомлі

Блізу паўночы экіпаж дарожна-патрульнай службы заўважыў на вуліцы Інтэрнацыянальнай матацыкл «Хонда», які рухаўся, відавочна перавышаючы дазволеную хуткасць.

На патрабаванне спыніцца кіроўца адрэагаваў своеасабліва – нажаў на газ і паспрабаваў схавацца, паведаміла БелаПАН начальніца аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Вольга Рэзвякова. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі пусціліся наўздагон за парушальнікам.

Паматляўшыся па некалькіх вуліцах, матацыкліст накіраваўся ў бок мікрараёна Сельмашаўскі. Праскочыў на чырвонае святло некалькі скрыжаванняў і, рухаючыся па пуцеправодзе, убачыў, што праспект Касманаўтаў перакрыты аўтамабілямі ДАІ. Зух з'ехаў на вуліцу Шашэйную і Коласа, аднак і там яго пільнаваў экіпаж ДПС. Матацыкліст прадаўжаў рухацца ўсцяж чыгуначных шляхоў, пакуль не ўткнуўся ў рэйкі, распавяла Рэзвякова.

Кіроўцам выявіўся зусім не свавольны падлетак, а 52-гадовы мужчына - дарэчы, з ягонымі дакументамі ўсё было ў парадку. Супрацоўнікі ДАІ склалі на яго некалькі адміністрацыйных пратаколаў - за перавышэнне хуткасці (прычым паўторна цягам года), невыкананне патрабаванняў аб прыпынку, ігнараванне сігналаў святлафора.

На матацыкл парушальніка накладзены арышт, ён заняў месца на штрафной стаянцы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках