16 красавiка 2024, aўторак, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На веласіпедыста, які збіў пешахода ў Гародні, завялі крымінальную справу

19
На веласіпедыста, які збіў пешахода ў Гародні, завялі крымінальную справу

23 чэрвеня мужчына памёр у рэанімацыі.

Следчы камітэт завёў крымінальную справу на 16-гадовага гарадзенскага веласіпедыста. Яго падазраюць у парушэнні правілаў бяспекі руху пры кіраванні роварам, што прывяло да смерці чалавека па неасцярожнасці. Пра гэта інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.

Экспэрты будуць расследаваць механізм наезду. Таксама следчыя просяць адгукнуцца відавочцаў здарэння.

Як распавядала «Еўрарадыё», здарэнне адбылося 16 чэрвеня ў Гародні каля моста праз Нёман. 16-гадовы веласіпедыст на праезнай частцы збіў мужчыну, які пераходзіў вуліцу ў неналежным месцы. Мужчына атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны ў рэанімацыю. 23 чэрвеня ён памёр.

Асобу памерлага не ўстанавілі. Следчыя разам з экспэртамі спрабуюць ідэнтыфікаваць яго. Прыкметы загінулага мужчыны: на выгляд блізу 50 гадоў, рост 170 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмныя з сівізной, меў цемянныя залысіны. Быў апрануты ў светла-карычневы штроксавы касцюм, светлую кашулю з кароткім рукавом, абуты ў светла-карычневыя летнія туфлі з прарэзамі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках