29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы масава вывозяць з Украіны прадукты і бытавую тэхніку

65
Беларусы масава вывозяць з Украіны прадукты і бытавую тэхніку

Украінская каўбаса перамагла расейскі тэлевізар.

На рынках і ў крамах памежных украінскіх гарадоў усё часцей можна ўбачыць нашых суайчыннікаў. Так у Чарнігаве гамяльчане масава скупляюць садавіну і гародніну ўкраінскай вытворчасці, паведамляе тэлеканал «Белсат».

«Садавіна, вось, купілі чарэшні, памідораў, агуркоў... Таму што ўсё свежае і добрае», - кажа адзін з беларусаў-пакупнікоў у Чарнігаве.

Чым жа нядобра купляць беларускія агуркі і памідоры? Ды і наогул беларускае? Галоўная прычына - кошты.

У барацьбе лядоўні з тэлевізарам рашучы ўдар па расейскай прапагандзе нанёс беларускі эканамічны цуд. Калі кошты на айчынныя прадукты адчувальна выраслі, беларусы з памежных рэгіёнаў сталі значна менш баяцца міфічных бандэраўцаў, пра якія так шмат казалі крамлёўскія тэлеканалы.

«Цяпер аўтобусаў шмат ходзіць. Спачатку баяліся, а цяпер адзін, другі аўтобус, па 10-20 машын. Нармальна едуць», - адзначае адзін з мясцовых прадаўцоў.

Дзякуючы беларусам зноўку ажылі і зусім маленькія памежныя ўкраінскія мястэчкі. Гэта Зарэчная, Роўненская вобласці. Па серадах, калі працуе мясцовы рынак, зарэчанцы са світання сустракаюць таварамі нашэсце пінчукоў.

Набываюць і сала, і каўбасы, якія трэба везці кантрабандай. Прычыны тыя ж - нізкія кошты і больш шырокі выбар. А на выходных беларусы ідуць ва ўкраінскія крамы за бытавой тэхнікай. Змятаюць з прылаўкаў усё.

Але нават на рынку прыкметная вялікая розніца паміж брацкімі народамі. «Яны жывуць у Савецкім саюзе. Яны ніколі не гавораць пра палітыку. Яны баяцца», - падкрэслівае ў гутарцы з «Белсатам» гандляр на рынку.

Бо пра палітыку казаць - гэта не каўбасу кантрабандай вазіць. Страшнавата з непрывычкі.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках