20 красавiка 2024, Субота, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Круізны лайнер у Дарданэлах сутыкнуўся з танкерам: ёсць пацярпелыя

3
Круізны лайнер у Дарданэлах сутыкнуўся з танкерам: ёсць пацярпелыя

Лайнер Celestyal Crystal, які рухаўся з Грэцыі ў Стамбул, сутыкнуўся з танкерам у паўночнай частцы праліва Дарданэлы.

Судна, на якім знаходзяцца 853 пасажыры і 382 члены экіпажа, кіравалася з Міканоса ў Стамбул. А 01:25 паводле мясцовага часу ў паўночнай частцы праліва яно сутыкнулася з танкерам Pimlico, які ехаў з Туапсэ на Мальту, паведамляе руская служба BBC.

«Абодва судна атрымалі моцныя пашкоджанні... На танкеры, паводле наяўных звестках, пашкоджаныя танкі, ёсць уцечка грузу, маштабы невядомыя. З наяўнай інфармацыі вынікае, што сутыкненне адбылося праз віну абодвух судоў, цэнтр кіравання рухам суднаў у праліве папярэджваў абодва судны аб небяспецы сутыкнення», - гаворыцца ў паведамленні.

Абодва судны пастаўленыя на якар паблізу турэцкай паўвыспы Галіполі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках