23 красавiка 2024, aўторак, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарагія буцікі Менска абяцаюць «ноч распродажу»

8
Дарагія буцікі Менска абяцаюць «ноч распродажу»

«Ноч распродажу» ў дзесяці сталічных буціках пройдзе 1 ліпеня: моднае адзенне, абутак і аксэсуары вядучых марак будуць прадаваць з вялікай зніжкай.

Кошт калекцыі вясна-лета - 2015 зрэжуць на 50%: MaxMara, Baldinini, Armani Collezioni, Armani Jeans, Maxmara Weekend, Twin-Set, Coccinelle і Pennyblack. У буціку Canali памер дысконту складзе 30% і 50%, а ў салоне посуду «Сквірэл» кошт знізяць на 20% і 40%, піша onliner.by.

Фармат midnight sale папулярны ў ЗША і Еўропе. Менскія буцікі наважылі не чакаць поўначы, а пачаць акцыю Fashion Secret Night з 20:00 (да поўначы). Распродаж пройдзе ў двух месцах збою модных буцікаў: ля вуліц Няміга і Карла Маркса. Генеральным партнёрам «ночы» стаў «Альфа-Банк», таму трымальнікі прэміяльных картак Master Card Gold, Visa Gold, Visa Platinum і Visa Infinite гэтага банка могуць скарыстацца зніжкамі на гадзіну раней (з 19:00) і без аплаты катацца на таксі паміж буцікамі . Акрамя збавак, наведвальнікаў чакаюць бясплатныя кактэйлі і жывая музыка.

- Таксама ў саміх буціках кліентам будуць прапаноўваць бясплатныя кактэйлі (welcome drinks), - распавялі арганізатары. - Пазначаныя зніжкі будуць стасавацца да ўсяго асартыменту крам. Праект накіраваны на тых, хто шануе стыль і высокую якасць, але не валодае часам на дзённы шопінг.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках