28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Чарнобылем тушаць новы пажар

4

На тэрыторыі Чарнобыльскай пушчы ў зоне адчужэння і безумоўнага адсялення гарыць трава і чарот.

Пажар распаўсюдзіўся асобнымі агменямі на плошчы блізу 130 Га. Як паведамляе прэс-служба ДСНС Украіны, пажар успыхнуў напярэдадні, 29 чэрвеня, а 17:10 у раёне в. Каўшылаўка і пгт Палескае ў пойме ракі Уж, піша «Корреспондент».

Паводле стана на 7:30 аўторка, 30 чэрвеня, да тушэння пажару прыцягнутыя 24 адзінкі тэхнікі, 117 чалавек асабовага складу. На месцы здарэння разгорнуты штаб пажаратушэння, працуе мабільная аператыўная група.

Нагадаем, 28 красавіка адбыўся пажар у Чарнобыльскай зоне на тэрыторыі спецкамбіната «Чарнобыльская пушча». Гарэла больш за 320 гектараў лесу. У тушэнні пажару былі задзейнічаны больш за 300 чалавек, 50 адзінак тэхнікі і пажарная авіяцыя. 29 красавіка а 10:00 пажар быў лакалізаваны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках