26 красавiка 2024, Пятніца, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ільхам Аліеў узнагародзіў Мехрыбан Аліеву ордэнам Гейдара Аліева

7
Ільхам Аліеў узнагародзіў Мехрыбан Аліеву ордэнам Гейдара Аліева

Прэзідэнт Азербайджана ўзнагародзіў сваю жонку, старшыню Аргкамітэту першых Еўрапейскіх гульняў «Баку-2015» Мехрыбан Аліеву вышэйшай узнагародай краіны.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Ільхама Аліева.

Жонку прэзідэнта адзначылі за «плённую дзейнасць у развіцці культуры, адукацыі, аховы здароўя і спорту Азербайджанскай Рэспублікі, шырокую прапаганду ў міжнародным маштабе культурнай спадчыны азербайджанскага народа і вялікія заслугі ў арганізацыі першых Еўрапейскіх гульняў».

Еўрапейскія гульні праходзілі ў сталіцы Азербайджана з 12 да 28 чэрвеня.

Ордэн «Гейдар Аліева» быў заснаваны ў 2005 годзе ў гонар бацькі Ільхама Аліева, былога прэзідэнта - Гейдара Аліева, які памёр у 2003 годзе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках