28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Інданэзіі вайсковы самалёт упаў на гатэль: 30 чалавек загінулі

У Інданэзіі вайскова-транспартны самалёт урэзаўся ў гатэль у горадзе Мэдана.

Пра гэта паведамляе «Газета.Ru» са спасылкай на Reuters.

Загінулі не менш як 30 чалавек.

«Апошняя інфармацыя ў нас ёсць, што 30 чалавек загінулі. Лік можа расці», - сказаў прадстаўнік пошукава-выратавальнага агенцтва Інданезіі.

Самалёт накіроўваўся ад вайскова-паветранай базы ў Мэдана на выспу Натуна і пацярпеў катастрофу праз некалькі хвілін пасля ўзлёту.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках