«Прессбол»: Крывец, хутчэй за ўсё, застанецца ў «Метца»
- 30.06.2015, 11:15
- 3,766
У сувязі з выклікам на чэрвеньскія матчы нацыянальнай зборнай Сяргею Крыўцу прадоўжылі адпачынак у клубе да 6 ліпеня, хоць «Метц» прыступіў да перадсезоннай падрыхтоўкі яшчэ тыдзень таму.
Пра гэта піша «Прессбол».
Беларускі паўабаронца, хутчэй за ўсё, застанецца ў выбылай у другі дывізіён французскай камандзе, з якой у яго падпісаны кантракт да лета 2017 года.