19 красавiка 2024, Пятніца, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукоў чакае суд за адмову пусціць будаўнікоў у кватэры

6
Менчукоў чакае суд за адмову пусціць будаўнікоў у кватэры

Жыхароў шматпакутнага дома №109 на праспекце Незалежнасці ў Менску выклікаюць у суд.

З індывідуальнымі іскавымі заявамі ў дачыненні да жыхароў дома ў суд звярнулася кампанія «Тэра Інжынірынг», якая выступае заказчыкам правядзення работ надбудовы 4-га і мансардных паверхаў дома. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе арганізацыі «Европерспектива».

Частка жыхароў дома выступіла супраць надбудовы жылых паверхаў і адмовілася пускаць будаўнікоў у свае кватэры для выканання работ ва ўзмацненні сцен і міжаконняў. На думку жыхароў, выкананне такіх работ не сумяшчальнае з пражываннем у доме, нясе небяспеку разбурэння апорных канструкцый і ўяўляе пагрозу для жыцця і здароўя грамадзян.

Праз суд кампанія «Тэра Інжынірынг» плануе абавязаць уласнікаў кватэр забяспечыць доступ у жыллё для выканання будаўнічых работ, гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Уласнікі жылля маюць намер абараняць свае інтарэсы і падрыхтавалі сустрэчную позву аб абароне правоў уласнасці, а таксама калектыўную заяву аб аб'яднанні ўсіх пазоваў па дому ў адзін судовы працэс.

Нагадаем, жыхары дома №109 на праспекце Незалежнасці, які 63 гады чакае капрамонту, ужо не першы год вядуць барацьбу за свае правы і інтарэсы. Так, 17 снежні 2014 г. на доме з'явілася расцяжка «Дому 63 гады. Патрабуем капітальнага рамонту. Рамонт без надбудовы», а 8 красавіка адбылася імправізаваная акцыя пратэсту - пікет на лесвічнай пляцоўцы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках