23 красавiка 2024, aўторак, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іосіф Шагал: Бязвізавы рэжым з Беларуссю кнэсет можа зацвердзіць у ліпені

Іосіф Шагал: Бязвізавы рэжым з Беларуссю кнэсет можа зацвердзіць у ліпені

Міністр унутраных спраў Ізраіля Сільван Шалом падпісаў 29 чэрвеня ўказ аб палягчэнні візавага рэжыму з Беларуссю.

Як паведаміў БелаПАН амбасадар Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал, падпісанне ўказа - гэта першы з этапаў паслаблення візавага рэжыму паміж дзвюма краінамі.

«Наступны этап - зацвярджэнне пастановы аб бязвізавых паездках галасаваннем у кнэсеце, праз 90 дзён пасля гэтага бязвізавы рэжым павінен зарабіць аўтаматычна. Улічваючы, што парламент сыходзіць у адпачынак у канцы ліпеня, ён яшчэ месяц будзе працаваць. Думаю, цягам месяца паспеюць правесці галасаванне», - адзначыў Шагал.

У пасольстве Ізраіля падкрэслілі, што яшчэ не атрымлівалі інструкцый у сувязі з прыняццем указа МУС краіны аб палягчэнні візавага рэжыму з Беларуссю. У сувязі з гэтым грамадзянам, якія жадаюць наведаць краіну, рэкамендуюць звяртацца ў амбасаду па візы ў дзейным парадку.

Нагадаем, міжурадавае пагадненне аб скасаванні віз паміж Беларуссю і Ізраілем было падпісанае 19 верасня 2014 года. Беларускі бок поўнасцю выканаў усе прадугледжаныя ўнутрыдзяржаўныя працэдуры.

28 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Менску пасол Ізраіля паведамляў, што пагадненне з Беларуссю аб скасаванні віз можа зарабіць да пачатку верасня. З ягоных слоў, яно пачне дзейнічаць праз 90 дзён пасля адабрэння ўрадам і афіцыйнага апублікавання гэтай пастановы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках