20 красавiка 2024, Субота, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгандлю забараніў словазлучэнне «электронныя цыгарэты»

42
Мінгандлю забараніў словазлучэнне «электронныя цыгарэты»

У Беларусі з 1 ліпеня забароненае выкарыстанне назвы «электронная цыгарэта».

Пра гэта заявіла сёння намесніца міністра гандлю Ірына Наркевіч, паведамляе БелТА.

З яе слоў, так званыя электронныя цыгарэты па-ранейшаму могуць прадавацца, але пазначаць гэтыя тавары словамі «электронная цыгарэта» будзе забаронена. Гэтая забарона датычыцца ў тым ліку інтэрнэт-крам.

«Гэты тавар прадаваць можна, ён не забаронены. Але з 1 ліпеня ў інтэрнэце мы не павінны бачыць ні аптовы, ні раздробны продаж «электронных цыгарэт», мы павінны ўбачыць іншыя найменні», - сказала намесніца міністра.

Парушальнікам гэтага патрабавання будзе пагражаць штраф.

«Калі ёсць закон, то суб'екты бізнэсу, якіх гэта тычыцца, павінны да гэтага падрыхтавацца. Калі гэтыя парушэнні будуць выяўляцца - а ў нас ёсць кантралюючыя органы, якія пільна за гэтым сочаць - то захады ўздзеяння будуць ужытыя.

Што такое так званая электронная цыгарэта? Гэта не цыгарэта ў звыклым разуменні, як тлумачыць Сусветная арганізацыя аховы здароўя, гэта нейкае прылада для курэння, электронны інгалятар. У Беларусі гэты тавар па-ранейшаму будзе прадавацца, ён проста павінен будзе памяняць сваё найменне», - рэзюмавала Ірына Наркевіч.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках