16 красавiка 2024, aўторак, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы сезон КХЛ менскае «Дынама» пачне матчам са «Спартаком»

2
Новы сезон КХЛ менскае «Дынама» пачне матчам са «Спартаком»

Зацверджаны каляндар КХЛ на сезон-2015/16.

Менскае «Дынама» стартуе 25 жніўня гасцявым матчам са «Спартаком», а першую хатнюю гульню правядзе 30 жніўня з рыжскімі аднаклубнікамі, паведамляе «Прессбол».

Першая гульня сезону - матч за Кубак адкрыцця паміж СКА і ЦСКА - адбудзецца 24 жніўня. Скончыцца сезон фінальнай серыяй Кубка Гагарына не пазней за 19 красавіка. У чэмпіянаце возьмуць удзел 28 клубаў, якія правядуць у «рэгулярцы» па 60 матчаў (у агульнай складанасці 840 сустрэч). Каляндар прадугледжвае паўзы для матчаў нацыянальных каманд: з 2 да 8 лістапада - перапынак на Кубак Кар’яла, з 14 да 20 снежня - на Кубак Першага канала і з 8 да 14 лютага - на матчы Чэхіі і Расеі.

Апошні гульнявы дзень «рэгуляркі» - 18 лютага. Матч зорак пройдзе 23 студзеня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках