20 красавiка 2024, Субота, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гішпанія расследуе сувязі атачэння Пуціна з мафіяй

7
Гішпанія расследуе сувязі атачэння Пуціна з мафіяй
Фота: EPA

Дакумент аб'ёмам 488 старонак, падрыхтаваны следчымі, з'яўляецца вынікам дзесяцігадовага расследавання і 29 траўня быў накіраваны ў суд.

Асобныя паплечнікі прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, уключаючы кіраўніка Праўлення ААТ "Газпрам", намесніка прэм'ера і двух былых міністраў, дапамагалі адной з найбуйнейшых расейскіх злачынных груповак, якія дзейнічаюць у Гішпаніі цягам больш чым дзесяцігоддзя. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе гішпанскіх следчых Хуана Караў і Хасэ Грында, паведамляе Bloomberg.

Як адзначаецца, дакумент аб'ёмам 488 старонак з'яўляецца вынікам дзесяцігадовага расследавання і 29 траўня быў накіраваны ў суд, піша "Украінская праўда".

Паводле звестак расследавання, чальцы пецярбургскага Тамбоўскага злачыннага сіндыката перабраліся ў Гішпанію ў 1996 годзе, калі Пуцін быў намеснікам мэра Санкт-Пецярбурга.

Як паведамляе агенцтва, у дакуменце прасочаныя сувязі паміж злачыннай групоўкай і асобнымі ключавымі асобамі ў расейскіх праваахоўных структурах і палітыкамі.

Агулам следчыя маюць намер абвінаваціць у адмыванні, махлярстве і іншых злачынствах 27 чалавек.

Прынамсі, як адзначаецца, следчыя дамагаюцца канфіскацыі маёмасці на Маёрцы, якая належыць намесніку старшыні думскага камітэта па фінансаваму рынку Уладзіславу Рэзніку. Як піша выданне, менавіта з дапамогай Рэзніка лідар злачыннай групоўкі Генадзь Пятроў дамагаўся прызначэння сваіх паплечнікаў на ключавыя пасады ў РФ у абмен на актывы ў Гішпаніі.

Сярод іншых афіцыйных асоб РФ, звязаных з "групай Пятрова", называюць экс-прэм'ера Віктара Зубкова, экс-міністра абароны Анатоля Сердзюкова, цяперашняга віцэ-прэм'ера Дзмітрыя Казака і кіраўніка Следчага камітэта Аляксандра Бастрыкіна.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў у каментары агенцтву назваў абвінавачванні "абсалютнай лухтой". "Гэта за межамі разумнага", - адзначыў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках