29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гжэгаж Схетына: Захад стаіць на баку светлых сіл

1
Гжэгаж Схетына: Захад стаіць на баку светлых сіл
ФОТА: AGENCJA GAZETA

Захад павінен рэагаваць на сілавую змену Расеяй межаў Украіны і парушэнне міжнароднага права.

Пра гэта гаворыцца ў артыкуле кіраўніка МЗС Польшчы Гжэгажа Схетыны ў выданні Rzeczpospolita, піша «Укрінформ».

«Гэта не нашыя агрэсіўныя крокі пачалі працэс умацавання ўсходняга флангу NATO, але мы не можам заставацца пасіўнымі з нагоды сілавой змены межаў, падстаўляць пад сумнеў суверэнітэты краін і парушэнні міжнароднага права», - напісаў Схетына.

Ён падкрэсліў, што такое меркаванне падзяляе не толькі Польшча, але і ўвесь свабодны свет.

Паводле ягоных слоў, Захад стаіць на «баку светлых сіл», а польская дыпламатыя разам з іншымі інстытутамі, якія адказваюць за бяспеку, робяць усё магчымае, каб наступны саміт NATO ў Варшаве ў 2016 годзе яшчэ больш пераканаў у тым, што Захад «адэкватна рэагуе на выклікі, што ўзнікаюць ».

Схетына падкрэсліў, што NATO з'яўляецца найважнейшым гарантам бяспекі Польшчы, а Варшава гатовая да выканання сваіх абавязанняў у рамках Альянсу.

Кіраўнік МЗС Польшчы таксама адзначыў, што нядаўняе падаўжэнне санкцый ЕЗ супраць Расеі з'яўляецца «моцным знакам салідарнасці з Кіевам, які ўжо паўтара года супрацьстаіць агрэсіі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках