20 красавiка 2024, Субота, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За адмову ад адпачынку ў Тунісе расейскіх турыстаў пачалі штрафаваць

3
За адмову ад адпачынку ў Тунісе расейскіх турыстаў пачалі штрафаваць

Расейскія турысты, якія адмаўляюцца ад паездкі ў Туніс пасля тэракту, страчваюць больш за палову кошту тура.

Пра гэта паведаміла "Інтэрфаксу" кліентка аднаго з буйных расейскіх тураператараў.

Як распавяла жанчына, яна з мужам і двума дзецьмі павінна была вылятаць у Туніс 9 ліпеня. Пасля трагедыі яна патэлефанавала тураператару 28 чэрвеня, каб адмовіцца ад паездкі.

"У дамове ў нас прапісана, што ў выпадку адмовы за 8-14 дзён да паездкі тураператар вяртае кошт за выняткам 30%. Аднак у кампаніі сказалі, што штраф складзе не 30%, а 59%. Мы нават гатовыя былі перарэзерваваць паездку ў іншую краіну і даплаціць за гэта, але такі варыянт нам не прапанавалі: альбо забірайце назад менш за палову кошту, альбо ляціце ў Туніс", - распавяла турыстка.

Паводле ейных слоў, такая сітуацыя ўзнікла і ў іншых турыстаў.

"Паколькі МЗС Расеі не даваў пакуль ніякіх рэкамендацый з нагоды ненаведвання Тунісу, тураператары маюць права вяртаць турыстам кошт туру за вылікам штрафаў, прадугледжаных дамовай. У кожнай кампаніі гэта свае сумы", - патлумачыла "Інтэрфаксу" прэс-сакратар Расейскага таварыства туріндустрыі (РТТ) Ірына Цюрына.

Яна адзначыла, што сумы штрафу залежаць ад фактычна панесеных тураператарам выдаткаў. Таксама на суму ўплывае тое, які тэрмін застаўся да самой паездкі. Улічваючы, што цяпер шмат якія турысты адмаўляюцца за некалькі дзён да вылету, гэта можа быць значная частка кошту тура.

"З аднаго боку, тураператары дзейнічаюць у рамках закона. З іншага - можна зразумець людзей, якія баяцца ляцець. Бо гэта беспрэцэдэнтны выпадак, калі з розніцай у тры месяцы ў краіне адбываецца адразу два тэракты, накіраваных супраць турыстаў", - дадала Цюрына.

У мінулым годзе Туніс зарабіў на турызме $1,95 млрд. На дзель галіны прыпадае блізу 7% УБП краіны, яна з'яўляецца важнай крыніцай замежнай валюты і працоўных месцаў.

Тэракт адбыўся на пляжы 5-зоркавага гатэля Riu Imperial Mahraba блізу горада Сус у мінулую пятніцу. Баявік тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламскай дзяржавы" (забароненая ў Расеі) расстраляў з аўтамата на пляжы і ля басейна гатэля 40 чалавек, яшчэ амаль 40 атрымалі раны. Паведамлялася, што тэрарыст прайшоў праз КПП гатэля, схаваўшы аўтамат у парасоніку, паводле іншай версіі, ён прыплыў на катэры.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках