29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Wall Street Journal: Пратэсты ў Ерэване прымусілі Крэмль нервавацца

2
The Wall Street Journal: Пратэсты ў Ерэване прымусілі Крэмль нервавацца
Фота: AFP

Захаду варта было б заахвоціць Арменію да збліжэння, але ён адмахваецца пустымі дыпламатычнымі заявамі.

Аб гэтым піша The Wall Street Journal у рэдакцыйным артыкуле, паведамляе ZN.ua.

Дзесяць тысяч дэманстрантаў цэлы тыдзень выходзілі на вуліцы Ерэвана насуперак спробам уладаў разагнаць іх сілай. Расейскія СМІ рэзка адрэагавалі на пратэсты ў сталіцы Арменіі, і гэта сведчыць аб тым, што Крэмль сапраўды нервуецца, бо прэзідэнт Серж Саргсян - найбліжэйшы хаўруснік Масквы.

Адзначаецца, што акцыі пратэсту ўспыхнулі ў Ерэване праз аб'яву дзяржаўных камунальных службаў аб павышэнні коштаў на электраэнэргію на 17%. Выданне мяркуе, што на самай жа справе ў корані грамадскага пратэсту ляжаць не толькі неапраўданыя кошты, а і незадаволенасць расейскім дамінаваннем над эканомікай краіны, а таксама карупцыя і кумаўство, якія ляжаць у аснове бізнэс-мадэлі Крамля.

Мясцовая энэргетычная кампанія «Армянская электрычная сістэма» належаць расейскай «Інтэр РАТ», на чале якой стаіць блізкі сябар Уладзіміра Пуціна - Ігар Сечын. Дэманстранты абвінавачваюць кампанію ў карупцыі. У рэшце, прэзідэнт Арменіі пагадзіўся правесці праверку «армянскіх электрычных сістэмаў», а таксама адкласці павышэнне коштаў, пакуль яна не скончыцца.

Падобна на тое, што прэзідэнт Арменіі і ягоны «расейскія заступнікі» адчулі глыбіню незадаволенасці народа. Крэмль на выходных пазычыў Ерэвану 200 мільёнаў даляраў на вайсковыя мэты. Масква таксама пагадзілася перанесці суд над расейскім жаўнерам, якога абвінавачваюць у забойстве армянскай сям'і, у залю армянскага суда.

«Для Пуціна на коне стаяць ягоныя вайсковыя інвестыцыі ў Арменіі. Вайсковая база ў Гюмры, у якой базуюцца 3000 расейскіх жаўнераў, забяспечвае Расеі калідор у Паўднёвым Каўказе, без якога Масква не змагла б кантраляваць Каспійскае мора і Цэнтральную Азію. Пуцін разглядае Каўказ як частку сваёй імперыі разам з кавалкамі адарванай ад Грузіі ў 2008 годзе тэрыторыі. Пуцін хоча стабільнасці ў Еўразійскім саюзе, да якога Арменія далучылася сёлета», - гаворыцца ў артыкуле.

Выданне піша, што ЗША і ЕЗ павінны перашкодзіць замаху Расеі і заахвоціць усходнееўрапейскія краіны, такія, як Арменія, да збліжэння. Затое Еўразвяз у мінулым месяцы аслабіў свае абавязанні перад краінамі «Усходняга партнёрства», да якіх уваходзяць і Арменія, і Грузія, і Азербайджан.

«А ЗША на пратэсты ў Ерэване адрэагавалі паведамленнямі ў Twitter: «Мы ўстрывожаныя сітуацыяй у цэнтры горада. Заклікаем усе бакі прадэманстраваць міралюбнасць і дзейнічаць стрымана, у адпаведнасці з дэмакратычнымі каштоўнасцямі». О так, гэта проста выдатна», - іранізуе выданне.

Як паведамлялася, вечарам 22 чэрвеня ў Ерэване некалькі тысяч чалавек перакрылі праспект Баграмяна, дзе знаходзіцца рэзідэнцыя прэзідэнта краіны Сержа Саргсяна.

Прычынай пратэстаў стала пастанова рэгулюючай камісіі, якая на сваім пасяджэнні 17 чэрвеня ўстанавіла новыя тарыфы на электраэнэргію, якая пастаўляецца спажыўцам кампаніяй «Электрасеткі Арменіі» (ЭСА). Так, з 1 жніўня для насельніцтва тарыф на электраэнергію падвысіцца на 6,93 драма - да 48,78 драма (каля 0,1 даляра), днём да 38,78 драма (каля 0,08 даляра) уначы за кВт.гадз

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках