19 красавiка 2024, Пятніца, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самы вялікі начны клуб Беларусі пераробяць у рынак

4
Самы вялікі начны клуб Беларусі пераробяць у рынак

Індустрыя танных забаў становіцца нерэнтабельнай.

Сёння ў Віцебску зачыняецца культурна-забаўляльны цэнтр «Энэргія». Ён праіснаваў 7 гадоў і лічыўся самым вялікім начным клубам краіны: плошча ўстановы складала 5,8 тыс кв.м., даўжыня барнай стойкі 44 метры, плошча танцпляцоўкі - 3 тыс кв. м., піша «Заўтра тваёй краіны».

На апошні ў Беларусі канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» ў «Энэргію» прыйшло больш за 2,5 тысячы наведвальнікаў.

Клуб «Энэргіі» мог прыняць адначасова 4000 чалавек. Паводле інфармацыі ўладальніка клуба, найбуйнейшага віцебскага дэвелапера Віктара Вялюгі, штогод гэтая ўстанова абслугоўвала блізу мільёна наведвальнікаў. Клуб славіўся дэмакратычнымі коштамі: да 22.00 у яго можна было трапіць бясплатна, з 22.00 да 24.00 кошт квіткоў складала ўсяго 20 тыс. рублёў, а пасля паўночы - 50 тыс рублёў.

Гаспадары прынялі пастанову закрыць папулярную ўстанову яшчэ сёлета ў красавіку.

- Так, сапраўды, мы зачыняемся. З 1 ліпеня клуба больш няма. З чым гэта звязана? З нерэнтабельнасцю працы аб'екта. Раней наведвальнасць дасягала 1 тысячы чалавек у дзень, зараз - 300-400. Для нас гэта занадта мала, - заявіў кіраўнік «Энэргіі» Павал Вялюга, сын уладальніка клуба.

На месцы забаўляльнай установы Віктар Вялюга з 1 верасня плануе адкрыць будаўнічы рынак, які, паводле ягоныя разлікаў, будзе рэнтабельным.

Акрамя таго, у кастрычніку гэтага ж года ў гістарычным цэнтры Віцебска ён адкрывае новы забаўляльны комплекс «Вінтаж», дзе будзе кальян-бар, фітнес-заля, стрыптыз-шоў. Праўда, у адрозненні ад «Энэргіі», квіткі ў новы начны клуб, змогуць сабе дазволіць не многія віцябляне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках